From Wikipedia, the free encyclopedia
Хларапласты — зялёныя пластыды, якія сустракаюцца ў клетках раслін і некаторых бактэрый. З іх дапамогай адбываецца фотасінтэз. Хларапласты ўтрымоўваюць хларафіл. З'яўляюцца дзвухмембраннымі арганеламі. Пад двайнай мембранай маюцца тылакоіды (мембранныя ўтварэнні, у якіх знаходзіцца электронтранспартны ланцуг хларапластаў).
Зялёны колер хларапластаў абумоўлены прысутнасцю ў іх асноўных фотасінтэтычных пігментаў — хларафілаў. Хларапласты ўтрымліваюць таксама дапаможныя пігменты — аранжавыя, жоўтыя або чырвоныя караціноіды.
У раслін у адной клетцы ліста можа знаходзіцца некалькі дзясяткаў хларапластаў, а ў некаторых водарасцей — толькі 1—2 гіганцкія хларапласты (напр. у хларэлы або спірагіры).
Часцей за ўсё хларапласты маюць форму дваякавыпуклай лінзы. Як і для мітахондрый, для хларапластаў характэрна двухмембранная будова. Паміж вонкавай і ўнутранай мембранамі знаходзіцца міжмембранная прастора. Вонкавая мембрана роўная, яна абмяжоўвае хларапласт. Унутраная мембрана ў працэсе развіцця хларапласту ўтварае замкнутыя дыскападобныя ўтварэнні — тылакоіды. Стосікі ляжачых адзін на другім тылакоідаў называюцца гранамі.
У мембранах тылакоідаў размешчаны фотасінтэтычныя пігменты, якія паглынаюць святло, а таксама ферменты, што ўдзельнічаюць у пераўтварэнні энергіі святла.
Унутранае асяроддзе хларапласту — строма. У ёй змешчаны кальцавыя малекулы ДНК, усе тыпы РНК, рыбасомы, запасныя рэчывы (ліпіды, зерні крухмалу) і розныя бялкі, у тым ліку ферменты, якія ўдзельнічаюць у фіксацыі вуглякіслага газу.
Асноўная функцыя хларапластаў — ажыццяўленне фотасінтэзу. Акрамя таго, у іх адбываецца сінтэз АТФ, некаторых ліпідаў і бялкоў.
Хларапласты здольны дзяліцца, дзякуючы чаму іх колькасць у клетцы можа павялічвацца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.