![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Khezr_Beach%252C_Hormoz_Island%252C_Persian_Gulf%252C_Iran%252C_02-09-2008.jpg/640px-Khezr_Beach%252C_Hormoz_Island%252C_Persian_Gulf%252C_Iran%252C_02-09-2008.jpg&w=640&q=50)
Хармазган
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хармазган — астан Ірана. Знаходзіцца на поўдні краіны, на паўночным беразе Персідскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бендэр-Абас. Працягласць узбярэжжа — каля 1000 км. У правінцыю ўваходзяць таксама 14 астравоў у Персідскім заліве (Кешм, Лаван, Армуз, Кіш, Фарур, Бені-Фарур, Сіры, Томбэ-Базорг, Хендэрабі, Ларэк, Абу-Муса і інш.).
Хуткія факты Хармазган, Краіна ...
Хармазган | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Код ISO 3166-2 | IR-22 |
![]() |
Закрыць
Плошча — 70 669 км², насельніцтва — 1 403 674 чалавек (2006), арабы, персы, і белуджы. Найбуйнейшыя гарады правінцыі — Бендэр-Абас (360 тыс.), Мінаб (55 тыс.), Дэхбарэз (31 тыс.), Кешм (28 тыс.), Бендэр-Ленгэ (26 тыс.), Кіш (23 тыс.), Хаджыябад (21 тыс.), Джаск (12 тыс.), Бендэр-Хамір (12 тыс.), Парсіян (11 тыс.), Бестэк (10 тыс.). У складзе астана 11 шахрэстанаў, 69 муніцыпалітэтаў і 2046 вёсак.