Ханявіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ханяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ханявічы.
Хуткія факты Ханявіцкі сельсавет, Краіна ...
Ханявіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Свіслацкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ханявічы |
Дата ўтварэння | 2 снежня 1961 |
Насельніцтва (2009) | 1 471 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Закрыць
Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кукліцкага і Лаўрынавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Навікі (злілася з вёскай Ханявічы)[2]. У 1977 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Корнадзь[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1471 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — палякі[5].