![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Firn_field_on_the_top_of_S%25C3%25A4uleck.jpg/640px-Firn_field_on_the_top_of_S%25C3%25A4uleck.jpg&w=640&q=50)
Фірн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фірн (ням.: Firn, ад старажытнаням. firni — мінулагодні, стары) — зярністы лёд, пераходная фаза паміж снегам і лёдам.
Фірн характэрны для горных раёнаў, размешчаных вышэй снегавой лініі і палярных абласцей (ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу, які не паспявае раставаць за летні перыяд). Утвараецца ў выніку перакрышталізацыі снегу і шматразовага паверхневага раставання і замярзання вады, якая прасочваецца ў глыбіню снегавой тоўшчы. Фірн складаецца з ледзяных крупінак, злучаных паміж сабой. Шчыльнасць 450—800 кг/м³.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Firn_field_on_the_top_of_S%C3%A4uleck.jpg/640px-Firn_field_on_the_top_of_S%C3%A4uleck.jpg)
Таўшчыня фірнавага слоя на ледавіках Антарктыды можа дасягаць 100[1] метраў.