Філіра (стар.-грэч.: Φιλύρα «ліпа») у грэчаскай міфалогіі[1] — акіяніда. Дачка Акіяна, адна са старэйшых яго дочак[2].

Жонка Наўплія і каханая Кронаса, маці кентаўра Хірона[3]. У Фракіі яна нарадзіла ад пераўтворанага ў каня Крону Хірона. Калі яна ўбачыла выгляд дзіцяці, то папрасіла Зеўса ператварыць яе ў ліпу[4]. Або гэта было на востраве ў паўднёвага ўзбярэжжа Понта Еўксінскага, які стаў звацца Філірай[5].

Паводле іншай версіі, асцерагаючыся рэўнасці Рэі, Кронас ператварыў Філіру ў кабылу. Філіра дапамагала Хірону ў выхаванні Ахіла і Ясона. Паводле некаторых міфаў, яна таксама была заступніцай пісьменнасці і пахаў.

Дзеючая асоба камедыі Эфіпа «Філіра».

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.77
  2. Апалоній Родаскі. Арганаўтыка II 1231; Калімах. Гімны I 36; Гігін. Міфы 138
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4; Гесіёд. Пералік жанчын, фр. 89 Цыбенка (POxy 2509); Піндар. Піфійскія песні IV 103, 115; Вакхілід. Дыфірамбы XXVII 34
  4. Гігін. Міфы 138
  5. Апалоній Родаскі. Арганаўтыка II 1224—1233

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.