From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіпс Ваўверман (нідэрл. Philips Wouwerman; ахрышчаны 24 мая 1619, Харлем — пахаваны 23 мая 1668, Харлем, Ніўвекерк) — нідэрландскі мастак.
Ваўверман праславіўся сваімі сцэнамі палявання, партрэтамі вершнікаў. Асабліва папулярныя карціны Ваўвермана, якія паказваюць коней. Яго пейзажы, у якія ўплецена дзеянне, належаць да лепшых узораў галандскага жывапісу Залатога стагоддзя.
Філіпс Ваўверман вучыўся жывапісу ў бацькі, Паўлюса Ёстэна Ваўвермана, і, магчыма, у Франса Халса. На мастака таксама аказалі ўплыў Пітэр Вербек і італізаваны мастак Пітэр ван Лар. У 1638 г. Ваўверман збег з нявестай Ганнай Пітэрс ван Брокхофф у Гамбург, каб ажаніцца там насуперак волі і рэлігійным перакананням свайго бацькі (Ганна была каталічкай). У Гамбургу Вауэрман працаваў у майстэрні Эверта Дэкера. Па вяртанні ў Харлем у 1640 г. уступіў у мясцовую гільдыю мастакоў, а ў 1645-46 г займаў у ёй важную пасаду. Філіпс Ваўверман да канца свайго жыцця дамогся прызнання і пашаны.
Захавалася каля 450 прац мастака. І пасля яго смерці яны карысталіся вялікім поспехам, асабліва ў XVIII у. сярод нямецкіх і французскіх калекцыянераў. У манеры Філіпса Ваўвермана працавалі і яго браты Піт і Ян.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.