From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыдрых III Прыгожы (ням.: Friedrich III der Schöne; 1289, Вена, Аўстрыя — 13 студзеня 1330, Гутэнштайн, Ніжняя Аўстрыя) — антыкароль Германіі з 19 кастрычніка 1314 па 28 верасня 1322 года і з 5 верасня 1325 года; герцаг Аўстрыі (пад імем Фрыдрых I) з 1 мая 1308 года (меў суправіцеляў Генрыха да 3 лютага 1327 года, Леапольда I да 28 лютага 1326 года, Альбрэхта II Мудрага і Атона Вясёлага), з дынастыі Габсбургаў.
Фрыдрых III Прыгожы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich III der Schöne | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Леапольд I (1 мая 1308 — 28 лютага 1326), Альбрэхт II Мудры (1 мая 1308 — 13 студзеня 1330), Генрых (1 мая 1308 — 3 лютага 1327), Атон Вясёлы (1 мая 1308 — 13 студзеня 1330) |
||||||
Папярэднік | Альбрэхт I | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт II Мудры Атон Вясёлы |
||||||
|
|||||||
Каранацыя | кастрычнік 1314 | ||||||
Папярэднік | Генрых VII | ||||||
Пераемнік | Людвіг IV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг IV | ||||||
Пераемнік | Людвіг IV | ||||||
Нараджэнне |
1 мая 1289 ці 1286 |
||||||
Смерць |
13 студзеня 1330 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Альбрэхт I[1][2] | ||||||
Маці | Лізавета Карынтыйская[d][1][2] | ||||||
Жонка | Isabella of Aragon[d][1][3] | ||||||
Дзеці | Anne of Austria, Duchess of Bavaria[d][2] і Elisabeta de Austria[d] | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых I быў другім сынам караля Германіі Альбрэхта I і Лізаветы Гарыцкай, дачкі Мейнхарда II, герцага Карынтыі. Пасля смерці свайго старэйшага брата Рудольфа II у 1307 годзе і забойства бацькі ў 1308 годзе, Фрыдрых атрымаў у спадчыну прастол Аўстрыі і Штырыі, падзяліўшы ўладу са сваім малодшым братам Леапольдам I.
Фрыдрых выхоўваўся разам са сваім стрыечным братам Людвігам IV Баварскім, будучым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, і ў ранняй маладосці яны былі блізкімі сябрамі. Аднак у 1310-x гадах паміж імі ўзнік канфлікт у сувязі з тым, што Фрыдрых дамогся апякунствы над юнымі герцагамі Ніжняй Баварыі. 9 лістапада 1313 года аўстрыйскія войскі былі разбіты Людвігам IV у бітве пры Гамельсдорфе, і Фрыдрых I быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на Ніжнюю Баварыю.
Пасля смерці імператара Генрыха VII у 1313 годзе Фрыдрых I высунуў сваю кандыдатуру на прастол імперыі. Частка нямецкіх князёў падтрымала яго, аднак пад ціскам архібіскупа Майнца ў кастрычніку 1314 года каралём Германіі быў абраны Людвіг IV Баварскі, які быў спешна каранаваны ў Боне. Гэта прывяло да працяглай вайны за германскі прастол паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III. Галоўным прыхільнікам Фрыдрыха быў яго брат аўстрыйскі герцаг Леапольд I, які забяспечваў значныя ваенныя сілы ў падтрымку прэтэнзій Фрыдрыха. Аднак 28 верасня 1322 года ў бітве пры Мюльдорфе армія Фрыдрыха III была ўшчэнт разбіта, а больш за 1300 дваран з Аўстрыі і Зальцбурга, у тым ліку сам анты-кароль, былі ўзяты ў палон.
Фрыдрых III быў кінуты Людвігам IV у замак Траўзніц у Верхнім Пфальцы, дзе ён і правёў тры гады. Супраціўленне працягнуў Леапольд I, якому ўдалося прыцягнуць на свой бок караля Чэхіі і Папу Рымскага, што вымусіла Людвіга IV пайсці на прымірэнне са сваім праціўнікам. 13 сакавіка 1325 года Людвіг IV падпісаў дагавор з Фрыдрыхам, паводле якога апошні атрымліваў свабоду коштам адмовы ад прэтэнзій на германскі прастол і пад клятву пераканаць свайго брата Леапольда I спыніць супраціўленне. Фрыдрыху, аднак, не ўдалося прымусіць Леапольда I прызнаць Людвіга IV імператарам, і ён вярнуўся ў Мюнхен у добраахвотны палон, нават нягледзячы на тое, што Папа Рымскі вызваліў яго ад клятвы. Такія рыцарскія паводзіны аказалі вялікае ўражанне на Людвіга Баварскага і ён ізноў зблізіўся з Фрыдрыхам, дамовіўшыся пра сумеснае кіраванне ў Германіі.
Па патрабаванні Папы Рымскага і нямецкіх князёў 7 студзеня 1326 года паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III ва Ульме быў заключаны дагавор, паводле якога Фрыдрых III прызнаваўся каралём і кіраўніком Германіі, а Людвіг IV павінен быў каранавацца імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі у Італіі.
Пасля смерці Леапольда I у 1326 годзе Фрыдрых пакінуў пасаду кіраўніка Германіі і вярнуўся ў свае радавыя ўладанні.
13 студзеня 1330 года Фрыдрых сканаў у замку Гутэнштайн у Венскім Лесе. У наш час яго магіла знаходзіцца ў саборы Св. Стэфана ў Вене.
Сюжэт добраахвотнага вяртання Фрыдрыха ў палон знайшоў сваё адлюстраванне ў паэме Шылера «Нямецкая вернасць», а таксама ў вершах Людвіга Уланда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.