Фобас (спадарожнік Марса)
спадарожнік Марса / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фобас (грэч. φόβος — страх, адсюль: фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Адкрыты ў 1877 годзе амерыканскім астраномам А. Холам.
Фобас | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Асаф Хол[1] |
Дата адкрыцця | 18 жніўня 1877[2] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 9 377,1 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0151 |
Перыяд абарачэння | 0,3189 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 10,66 ± 0,02 exagram[3] |
Шчыльнасць | 1,876 gram per cubic centimetre |
Размешчаны на адлегласці 2,77 радыуса Марса ад цэнтра планеты. Робіць адзін абарот за 7 гадзін 39 хвілін 14 секунд, што хутчэй за абарот Марса вакол уласнай восі. У выніку на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.
Перыяд абароту вакол сваёй восі — супадае з арбітальным, г.зн. Фобас павернуты да Марса адным бокам.
Памеры Фобаса — 26,6×22,2×18,6 км, сярэдні радыус — 9377,2 км. Плошча паверхні — каля 6100 км2. Паверхня пакрытая кратэрамі.
У 1988 годзе да Марса і яго спадарожнікаў накіроўваліся дзве савецкія аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Фобас». Чарговая экспедыцыя намечаная на 2009 год у рамках праграмы Расійскага касмічнага агенцтва была адкладзена на лістапад 2011 года.