From Wikipedia, the free encyclopedia
Фла́ндрыя (нідэрл.: Vlaanderen, з.-флам.: Vloandern, фр.: Flandre) — гістарычная вобласць на тэрыторыі сучасных Францыі, Бельгіі і Нідэрландаў. Насельніцтва Фландрыі складаюць галоўным чынам фламандцы.
З другой паловы IX стагоддзя Фландрыя знаходзілася ў залежнасці ад Францыі. У XII—XV стагоддзях уваходзіла ў лік рэгіёнаў Еўропы з найбольш развітай эканомікай, у сувязі з чым там рана ўзніклі і развіліся сярэднявечныя гарады, у якіх вялікі ўплыў мелі цэхавыя аб'яднанні гарадскіх рамеснікаў. Сярод гарадоў Фландрыі найбольшае значэнне мелі Гент, Іпр і Бругэ, у якіх развівалася вытворчасць сукна.
Напачатку XIV стагоддзя Фландрыя была акупавана Францыяй. У 1384 годзе Фландрыя стала часткай уладанняў герцагаў Бургундскіх, у 1477 годзе ўвайшла ў склад уладанняў Габсбургаў, у 1556 годзе — у склад уладанняў іспанскай кароны.
У наш час большая частка тэрыторыі гістарычнай Фландрыі ўваходзіць у склад Бельгіі, складаючы правінцыі Заходняя Фландрыя і Усходняя Фландрыя), невялікая частка — у састаў Францыі (частка тэрыторыі дэпартамента Нор), частка — у састаў Нідэрландаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.