беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).
Шахцёр Салігорск | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ЗАТ «Футбольны клуб „Шахцёр“» | ||
Заснаваны | 1961 | ||
Горад | Салігорск, Беларусь | ||
Стадыён |
«Будаўнік» Умяшчальнасць: 4200 |
||
Дырэктар | Дзмітрый Агееў | ||
Галоўны трэнер | Станіслаў Сувораў | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2023 | 13 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Клуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].
У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5]. У выніку каманда адразу апынулася ў канцы табліцы, пазней з-за нявыплат былым ігракам на «Шахцёр» былі накладзены забароны на трансферы, многія ігракі летам 2023 года пакінулі клуб. Тым не меней, нягледзячы на пагаршэнне вынікаў, каманда засталася баяздольнай і перагнала ў табліцы мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйскую «Белшыну», скончыўшы сезон на 13-м месцы з 15.
Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].
|
|
|
У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Шахцёр-2» выступае ў Першай лізе.
«Шахцёр» у еўракубках | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Адказныя матчы | Вынік | ||
2001—2002 | Кубак УЕФА | Кв. раўнд | ЦСКА (Сафія) | 1:2 (Х) | 1:3 (Г) | 2:5 | ||
2003 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Ома Таўн | 1:0 (Х) | 7:1 (Г) | 8:1 | ||
2 раўнд | Цібалія (Вінкаўцы) | 1:1 (Х) | 2:4 (Г) | 3:5 | ||||
2004—2005 | Кубак УЕФА | 1 к/р | Ністру (Атач) | 1:1 (Г) | 1:2 (Х) | 2:3 | ||
2006—2007 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Шыракі Брыег | 0:1 (Х) | 0:1 (Г) | 0:2 | ||
2007 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Арарат (Ерэван) | 4:1 (Х) | 0:2 (Г) | 4:3 | ||
2 раўнд | Чарнаморац (Адэса) | 2:4 (Г) | 0:2 (Х) | 2:6 | ||||
2008 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Краковія (Кракаў) | 2:1 (Г) | 3:0 (Х) | 5:1 | ||
2 раўнд | Штурм (Грац) | 0:2 (Г) | 0:0 (Х) | 0:2 | ||||
2011—2012 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Вэнтспілс | 0:1 (Х) | 2:3 (Г) | 2:3 | ||
2012—2013 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Рыд | 1:1 (Х) | 0:0 (Г) | 1:1 (в.г. 0:1) | ||
2013—2014 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Мілсамі (Аргееў) | 1:1 (Х) | 1:1, пен. 2:4 (Г) | 2:2 (пен. 2:4) | ||
2014—2015 | Ліга Еўропы | 2 к/р | Дэры Сіці | 1:0 (Г) | 5:1 (Х) | 6:1 | ||
3 к/р | Зюлтэ-Варэгем | 5:2 (Г) | 2:2 (Х) | 7:4 | ||||
Плэй-оф | ПСВ (Эйндхавен) | 0:1 (Г) | 0:2 (Х) | 0:3 | ||||
2015—2016 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Гленавон (Лурган) | 2:1 (Г) | 3:0 (Х) | 5:1 | ||
2 к/р | Вольфсберг | 0:1 (Х) | 0:2 (Г) | 0:3 | ||||
2016—2017 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Рунавік | 2:0 (Г) | 5:0 (Х) | 7:0 | ||
2 к/р | Дамжале | 1:1 (Х) | 1:2 (Г) | 2:3 | ||||
2017—2018 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Судува (Марыямпале) | 0:0 (Х) | 1:2 (Г) | 1:2 | ||
2018—2019 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Конас Кі Номадс | 3:1 (Г) | 2:0 (Х) | 5:1 | ||
2 к/р | Лех (Познань) | 1:1 (Х) | 1:3 (Г) | 2:4 | ||||
2019—2020 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Хіберніянс | 1:0 (Г) | 1:0 (Х) | 2:0 | ||
2 к/р | Эсб’ерг | 2:0 (Х) | 0:0 (Г) | 2:0 | ||||
3 к/р | Тарына | 0:5 (Г) | 1:1 (Х) | 1:6 | ||||
2020—2021 | Ліга Еўропы | 1 к/р | Сфынтул Георгэ (Суручэнь) | 0:0, пен. 1:4 (Х) | — | 0:0 (пен. 1:4) | ||
2021—2022 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Лудагорац (Разград) | 0:1 (Г) | 0:1 (Х) | 0:2 | ||
2021—2022 | Ліга канферэнцый | 2 к/р | Фола (Эш) | 1:2 (Х) | 0:1 (Г) | 1:3 | ||
2022—2023 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Марыбар | 0:0 (Г) | 0:2 (Х) | 0:2 | ||
2022—2023 | Ліга канферэнцый | 3 к/р | ЧФР (Клуж) | 0:0 (Х) | 0:1 (Г) | 0:1 | ||
«Шахцёр» у неафіцыйных турнірах | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Вынік | ||||
2006 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група D | Расія U-19 | 3:0 | ||||
Група D | Пюнік (Ерэван) | 0:2 | ||||||
Група D | Каўнас | 1:1 | ||||||
2011 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група С | Балкан | 2:1 | ||||
Група С | Зеніт (Санкт-Пецярбург) | 1:1 | ||||||
Група С | Флора (Талін) | 6:0 | ||||||
1/4 фінала | Дынама (Кіеў) | 2:1 | ||||||
Паўфінал | Сконта (Рыга) | 2:1 | ||||||
Фінал | Інтэр (Баку) | 0:0 (пен. 5:6) | ||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.