ПМЦ — былы беларускі футбольны клуб з горада Паставы, прадстаўляў Пастаўскі Мэблевы Цэнтр. Заснаваны ў 2006 годзе, тады ж пачаў выступаць у Другой лізе. Першапачаткова з’яўляўся фактычна фарм-клубам мінскага МТЗ-РІПА, у ПМЦ гулялі пераважна дублёры і рэзервісты мінскай каманды. На наступны год, аднак, ПМЦ ужо стаў поўнасцю самастойным клубам, і ў выніку перамог у Другой лізе. У сезоне 2008 ПМЦ выступаў у Першай лізе, аднак заняў апошняе месца.

Хуткія факты ПМЦ, Заснаваны ...
ПМЦ
Thumb
Заснаваны 2006
Расфарміраваны 2014
Горад Паставы, Беларусь
Стадыён ПМЦ
Умяшчальнасць: 2000
Чэмпіянат Першая ліга
2008 14 месца
Закрыць

Па заканчэнні сезону 2008 заснавальнік клуба, мясцовы прадпрымальнік Анатоль Бабічаў вырашыў рыхтаваць уласных ігракоў, замест таго каб запрашаць у каманду прыезджых. У выніку каманда ПМЦ спыніла выступы на рэспубліканскім узроўні, замест яе з’явілася дзіцячая футбольная акадэмія ПМЦ. Каманда ж стала выступаць толькі на абласным узроўні. Лепшыя выпускнікі пастаўскай акадэміі сталі трапляць у вядучыя беларускія клубы, а некаторыя — нават у клубы расійскай Прэм’ер-лігі[1].

У лістападзе 2014 года з-за фінансавых цяжкасцяў футбольная акадэмія ПМЦ у Паставах спыніла свё існаванне[2].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2006Другая (Д3)1132932035–58301/32 фінала
2007Другая (Д3)130206449–17661/32 фінала Выхад у Першую лігу
2008Першая (Д2)1426461622–48181/16 фінала Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
Закрыць

Вядомыя ігракі

У клубе гулялі маладыя футбалісты з МТЗ-РІПА, сярод іх будучыя ігракі моладзевай зборнай Беларусі:

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.