ФК Майнц 05
нямецкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.
Майнц 05 | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V. | |||
Заснаваны | 27 сакавіка 1905 | |||
Горад | Майнц, Германія | |||
Стадыён |
Мева Арэна Умяшчальнасць: 34 034 |
|||
Прэзідэнт | Штэфан Гофман[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 9 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Найбольш значнымі поспехамі клуба з’яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёна. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнца пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.