![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/9/90/%25D0%25A4%25D0%259A_%25D0%259F%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA.gif/640px-%25D0%25A4%25D0%259A_%25D0%259F%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D1%258B%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA.gif&w=640&q=50)
ФК Партызан Мінск
былы беларускі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Партызан» — былы беларускі футбольны клуб з Мінска, заснаваны ў 2002 годзе. Да 2009 года выступаў пад назвай МТЗ-РІПА. У 2004—2010 прымаў удзел у беларускай Вышэйшай лізе, двойчы быў бронзавым прызёрам (2005, 2008), таксама двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2005, 2008). У пачатку 2012 года з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату, але фанаты захавалі клуб і заявілі ў аматарскі чэмпіянат Мінска. У 2013—2014 клуб гуляў на аматарскім узроўні ў Другой лізе, але ўлетку 2014 года, так і не знайшоўшы фінансавання, зноў зняўся з чэмпіянату і спыніў існаванне.
Хуткія факты Партызан, Мянушкі ...
Партызан | |
---|---|
![]() | |
Мянушкі | трактарысты, чырвона-белыя |
Заснаваны | 2002 |
Горад | Мінск, Беларусь |
Стадыён | Трактар |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2014 | 22 месца |
Сайт | partizan-minsk.by |
Закрыць