англійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ліверпу́л» (англ.: Liverpool Football Club) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Ліверпул, графства Ланкашыр. «Ліверпул» — адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 6 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі, таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпула» — «Энфілд», які змяшчае 54 074 чалавек[1], размешчаны ў трох мілях ад цэнтра Ліверпула.
Ліверпул | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Liverpool Football Club | |||
Мянушкі | Чырвоныя, мерсісайдцы | |||
Заснаваны | 3 чэрвеня 1892 | |||
Горад | Ліверпул, Англія | |||
Стадыён |
Энфілд Роўд Умяшчальнасць: 53 394 |
|||
Уладальнік | Fenway Sports Group[d] | |||
Прэзідэнт | Том Вернер[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 5 месца | |||
Сайт |
liverpoolfc.com (англ.) liverpoolfc.com/de (ням.) liverpoolfc.com/es (ісп.) liverpoolfc.com/fr (фр.) |
|||
|
Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар горада — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.
З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзель» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзеля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулу» на шэсць.
Гімнам клуба з 1960-х гадоў з’яўляецца песня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».
Станам на люты 2024 года.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.