італьянскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ла́цыа» (італ.: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА (1999) і Суперкубка УЕФА (1999).
Лацыа | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Società Sportiva Lazio S.p.A. | |||
Заснаваны | 9 студзеня 1900 | |||
Горад | Рым, Італія | |||
Стадыён |
Стадыа Алімпіка Умяшчальнасць: 70 634 |
|||
Уладальнік | Клаўдзіа Лаціта[d] | |||
Прэзідэнт | Клаўдзіа Лаціта[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Серыі A. Клуб меў першы буйны поспех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Серыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым паспяховым перыядам у гісторыі «Лацыа», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Суперкубку УЕФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі і дасягнулі да фіналу Кубка УЕФА ў 1998 годзе.
«Лацыа» традыцыйна мае блакітныя кашулі і шорты з белымі шкарпэткамі. Іх стадыён Стадыа Алімпіка мае ўмяшчальнасць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Лацыа» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клубамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаянне вядзецца з 1929 года[2].
Клуб «Лацыа» з’яўляецца спартыўным клубам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартыўных дысцыплін, больш чым любое іншае спартыўнае аб’яднанне ў свеце[3].
Спартыўная арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 года ў раёне Праці ў Рыме былым ваенным Луіджы Біджарэлі[4]. «Лацыа» з’яўляецца першай футбольнай камандай з Рыма, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская федэрацыя футбола стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры і на поўдні Італіі. Клуб у першыя гады існавання лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клубу «Про Верчэлі», у 1914 годзе — «Казале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».
У 1927 годзе клуб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднанне ўсіх клубаў горада ў адзіную каманду «Рома». Клуб гуляў у першым сезоне Серыі А, якая была арганізавана ў 1929 годзе, на чале з легендарным італьянскім нападнікам Сільвіа Піёлай[5]. Найвышэйшай выніковай пазіцыяй клуба ў даваенныя часы ёсць другое месца ў 1937 годзе.
У 1950-я гады клуб займаў пазіцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958. «Лацыа» ўпершыню вылецела з вышэйшага дывізіёна італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Серыю B, але вярнулася ў вышэйшы дывізіён праз два гады. Пасля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клуб зноў атрымаў паніжэнне ў класе ў сезоне 1970/71[6]. Вярнуўшыся ў Серыю А ў сезоне 1972/73, «Лацыа» адразу ж нечакана стала адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам з «Міланам» і «Ювентусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клуб гулялі такія ігракі, як капітан Джузэпэ Уілсан, а таксама паўабаронцы Лучана Рэ Чэконі і Марыа Фрусталупі і нападнік Джорджа Чыналья. Пасаду галоўнага трэнера займаў Тамаза Маэстрэлі[7].
Станам на люты 2024 года.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.