ФК Лар’ян
французскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лар’ян» (фр.: Football Club Lorient-Bretagne Sud) — французскі футбольны клуб з горада Лар’ян. Клуб быў заснаваны ў 1926 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (2002), фіналіст Кубка лігі Францыі, Суперкубка Францыі. «Лар’ян» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Стад дзю Мустуар» размешчаным у межах горада.
Лар’ян | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Football Club Lorient-Bretagne Sud | |||
Заснаваны | 1926 | |||
Горад | Лар’ян, Францыя | |||
Стадыён |
Стад дзю Мустуар Умяшчальнасць: 18 500 |
|||
Прэзідэнт | Лаік Феры[d] | |||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||
2021/22 | 16 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Лар’ян» доўгі час выступаў у ніжэйшых лігах французскага чэмпіянату пакуль у 1998 годзе не атрымаў павышэнне ў Лігу 1. Дагэтуль «Лар’ян» большую частку сваёй гісторыі быў аматарскім клубам. Найвышэйшым дасягненнем клуба ёсць перамога ў Кубку Францыі ў 2002 годзе, калі ў фінале была пераможана «Бастыя» з лікам 1:0.
У «Лар’яне» сваю кар’еру пачыналі ці набіраліся першапачатковага вопуты такія вядомыя ігракі, як Ларан Касельні, Андрэ-П’ер Жыньяк, Мікаэль Сіяні, Кевін Гамейро, Карым Зіяні, Бакары Канэ і Сейду Кейта. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі Яан Гуркюф, сын галоўнага трэнера, пачынаў сваю кар’еру ў клубе. У пачатку 2010-х гадоў клуб меў добрую рэпутацыю ўнутры краіны дзякуючы якасці гульні клуба і даўні давер трэнеру Крысціяну Гуркюфу, які высока цэніцца ў Францыі як добры тактык, нягледзячы на сваю малую вядомасць за мяжой[1].