мексіканскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Амерыка» (ісп.: América) — мексіканскі футбольны клуб з горада Мехіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэйшым дывізіёне мексіканскага футбола. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць медыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартыўнай арэне ў Мексіцы і ўсёй Лацінскай Амерыцы. Клуб з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытулаваных калектываў у Мексіцы[1] Самым прынцыповым супернікам «Амерыкі» з’яўляецца клуб «Гвадалахара», вядомы па мянушцы «Чывас». Супрацьстаянне «Амерыкі» і «Гвадалахары» — самае важнае ў мексіканскім футболе. Яно мае назву Суперкласіка.
Амерыка | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Club de Fútbol América S.A. de C.V. | ||
Заснаваны | 12 кастрычніка 1916 | ||
Горад | Мехіка, Мексіка | ||
Стадыён |
Ацтэка Умяшчальнасць: 105 064 |
||
Уладальнік | Televisa | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Ліга MX | ||
Клаўсура 2023 | 2 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Амерыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 года, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калумба на амерыканскі кантынент. У гонар гэтай падзеі клуб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў яе трэнерам. Другая палова 1920-х гадоў была лепшай у эпоху аматарскага футболу Мексікі. «Амерыка» чатыры разы запар стала чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 года і чэмпіянаце свету 1930 года каманда з’яўлялася базавым клубам зборнай Мексікі.
Станам на люты 2024 года.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.