Усходняя Фрызія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходняя Фры́зія (Усходняя Фрысла́ндыя, ням.: Ostfriesland, усх.-фрыз.: Aastfräislound, н.-ням.: Oostfreesland) — рэгіён (ням.: Ostfriesische Landschaftsverband) у федэральнай зямлі ФРГ Ніжняя Саксонія.
Усходняя Фрызія / Усходняя Фрысландыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням. Ostfriesland | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Аўрых | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Заўвагі:
Карта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Усходняй Фрызіі / Усходняй Фрысландыі У левым ніжнім вугле: Усходняя Фрызія / Усходняя Фрысландыя на карце Ніжняй Саксоніі |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаецца з раёнаў (ням.: Landkreisen) Аўрых (ням.: Aurich), Вітмунд (ням.: Wittmund) і Лер (ням.: Leer), а таксама горада Эмдэн (ням.: Emden), які не ўваходзіць ні ў адзін з гэтых раёнаў.
Найстарэйшым горадам рэгіёна з'яўляецца Нордэн, звязаны з морам кароткай (3 км.) аўтатрасай і чыгуначнай лініяй са сваім прыгарадам Нордайхам — вядомым марскім курортам і прыстанню, адкуль на астравы Усходне-Фрызскага архіпелага ходзіць паром.
Асноўным заняткам жыхароў рэгіёна з'яўляюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Агульнасусветнай вядомасцю карыстаецца суднабудаўнічая верф Мэера (ням.: Meyerwerft), якая спецыялізуецца на будаўніцтве буйных пасажырскіх і круізных суднаў[1]. У апошнія гады ўсё большае значэнне набывае турызм.
Цэнтр рэгіёна — горад Аўрых.