Уполу
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уполу (самаан.: Upolu) — востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 1 125 км². Насельніцтва — 134 024 чал. (2001 г.). На Уполу знаходзіцца горад Апія, сталіца Самоа.
Уполу | |
---|---|
самаан. Upolu | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 125 км² |
Насельніцтва | 134 024 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 119,13 чал./км² |
Размяшчэнне | |
13°55′ пд. ш. 171°45′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уполу лічыцца адным з самых прыгожых астравоў Ціхага акіяна. Знаходзіцца ў 15 266,3 км ад Беларусі (ад нулявога кіламетра ў Мінску да пляжа Ваіяла ў горадзе Апія). Сярэдняя даўжыня — 45 км.
Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка вострава вельмі гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Фіта (1 113 м). У 2009 г. адбыўся землятрус, які суправаджаўся цунамі.
Шмат малых рэк. Ёсць вадаспады.
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Уполу знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў. У 1889 г. цыклон знішчыў ваенныя эскадры ЗША і Германіі, якія рыхтаваліся да баявых дзеянняў.
Прырода вострава надзвычай разнастайная. Значная частка ўзбярэжжа занята пляжамі і насаджэннямі какосавай пальмы. Асабліва вядомы пляж Аганоа з чорным вулканічным пяском. У гарах і на скалістай частцы ўзбярэжжа арганізаваны нацыянальны парк О-Ле-Пупу-Пуе, вядомы сваімі лесам, пячорамі і вадаспадамі. У пячоры Фатумеа створана купальня для наведвальнікаў. На паўвостраве Тафуа захаваўся старажытны дажджавы лес.
Каля 2600 — 3000 гадоў таму востраў быў населены носьбітамі культуры Лапіта, якія з’яўляюцца прамымі продкамі сучасных астравіцян.
У 1722 г. адкрыты галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам.
У 1830 г. Маліетоа Ваіінупа, вярхоўны правадыр Уполу, абвясціў сябе валадаром усяго архіпелага Самоа. Горад Апія стаў галоўным гандлёвым і палітычным цэнтрам.
У 1890—1894 гг. на віле Ваіліма каля Апіі жыў вядомы брытанскі пісьменнік Роберт Льюіс Стывенсан, які актыўна ўдзельнічаў у мясцовым грамадскім жыцці. Пасля смерці Стывенсан быў пахаваны на востраве, а Ваіліма ператворана астравіцянамі ў яго музей.
У 1899 г. Уполу трапіў пад кантроль Германіі. У 1914 г. быў захоплены Новай Зеландыяй. У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.
Самы буйны населены пункт Уполу — горад Апія, які з’яўляецца сталіцай, фінансавым і эканамічным цэнтрам Самоа. У заходняй частцы вострава дзейнічае міжнародны аэрапорт. Большасць вёсак і курортаў звязана сеткай асфальтаваных дарог.
Галоўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка і турызм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.