From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт Буэнас-Айрэса (ісп.: Universidad de Buenos Aires, UBA) — найбуйнейшы ўніверсітэт Аргенціны, заснаваны 12 жніўня 1821 года ў горадзе Буэнас-Айрэс; складаецца з 13 факультэтаў, шасці клінік і 10 музеяў, звязаны з трыма вышэйшымі школамі: «Нацыянальны каледж Буэнас-Айрэса», «Вышэйшая школа камерцыі Карласа Пелегрыні» і «Інстытут вольнай другой адукацыі».
Універсітэт Буэнас-Айрэса | |
---|---|
ісп.: Universidad de Buenos Aires | |
Заснаваны | 12 жніўня 1821 |
Студэнты | 262 932[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | uba.ar (ісп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт лічыцца самым прэстыжным ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Як і ўсе астатнія нацыянальныя аргенцінскія ўніверсітэты, фінансава залежыць ад дзяржавы, тым не менш, ён лічыцца незалежным, аўтаномным, свецкім і бясплатным (у тым ліку і для замежнікаў). З той прычыны, што ўніверсітэт з’яўляецца аўтаномным, ён мае сваю сістэму кіравання, створаную з часоў універсітэцкай рэформы ў 1918 годзе прадстаўнікамі настаўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.