From Wikipedia, the free encyclopedia
Унутраная палітыка — дзейнасць палітычнага кіраўніцтва краіны па фармуляванні і рэалізацыі стратэгій развіцця ўсіх сфер унутранага жыцця краіны (нацыянальных мэт яе развіцця), гарманічных інтарэсам грамадства і адпаведных аб'ектыўным умовам іх рэалізацыі [1].
Асаблівымі напрамкамі ўнутранай палітыкі з'яўляюцца ўдасканаленне і рэфармаванне палітычнай сістэмы краіны, гарантаванне бяспекі і палітычнай стабільнасці. Унутраная палітыка таксама прадугледжвае кіраванне працэсаў заваёвы і ўтрымання ўлады, пры гэтым у адносінах да працэсу заваёвы ўлады дзяржава выступае арганізатарам і гарантам дэмакратычнай працэдуры яе (улады) фармавання.
Унутраная палітыка ўключае ў сябе ўсе сферы ўнутранага жыцця краіны, а менавіта: бізнес, адукацыя, энергетыка, ахова здароўя, дзейнасць праваахоўных органаў, фінансы і падаткі, прыродныя рэсурсы, сацыяльнае забеспячэнне, асабістыя правы і свабоды і г.д.
Мэты і задачы ўнутранай палітыкі мяняюцца ў залежнасці ад асабістых і грамадскіх інтарэсаў грамадзян і магчымасцяў краіны. Большасць багатых і дэмакратычных краін, напрыклад, марнуюць значныя сумы грошай на ўнутраныя праграмы. Многія бедныя краіны маюць цяжкасці ў выдзяленні рэсурсаў на такія важныя вобласці, як адукацыя і ахова здароўя.
Выбаршчыкі вызначаюць, якія асобы і палітычныя партыі маюць права вызначаць палітыку. Сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваюць інфармацыю аб унутраных праблемах і ўплываюць на перакананні і меркаванні народа. Лабісты, групы актывістаў і іншыя арганізацыі таксама працуюць, каб уплываць на палітыку з дапамогай розных метадаў. Такія метады могуць уключаць грашовыя ахвяраванні, абяцанні падтрымкі, рэкламныя кампаніі ці дэманстрацыі і акцыі пратэсту.
Эфектыўнасць унутранай палітыкі залежыць ад дзяржаўнай бюракратыі — органаў улады, якія выконваюць законы і праграмы. У некаторых выпадках бюракратыя дзейнічае павольна, неэфектыўна ці не ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Унутраная палітыка таксама можа сутыкнуцца з цяжкасцямі ў судах. У многіх краінах суддзі маюць права адмяніць любыя заканадаўчыя або выканаўчыя дзеянні, якія на іх погляд парушаюць канстытуцыю краіны.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.