From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Цярэ́нцьевіч Пашу́та (руск.: Влади́мир Тере́нтьевич Пашу́то; 19 красавіка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983) — савецкі гісторык-медыявіст. Доктар гістарычных навук, прафесар, сябра-карэспандэнт АН СССР (з 1976 года).
Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута | |
---|---|
руск.: Владимир Терентьевич Пашуто | |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1983[2][3] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст, прафесар |
Навуковая сфера | гісторыя Расіі, крытыка гістарычных крыніц[d] і гістарыяграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН СССР |
Альма-матар | Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў, Уладзімір Васілевіч Маўродзін[d] і Міхаіл Дзмітрыевіч Прысёлкаў[d] |
Вядомыя вучні | Наталля Аляксандраўна Горская[d], Наталля Львоўна Пушкарова[d], Ігнат Яфімавіч Гарэлаў[d], Таццяна Мікалаеўна Джаксан[d], Алена Аляксандраўна Мельнікава[d], Аляксандр Васілевіч Назарэнка, Яўгенія Львоўна Назарава[d], Аляксандр Васілевіч Падасінаў[d] і Ігар Сяргеевіч Чычураў[d] |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды |
Уладзімір Цярэнцевіч Пашута нарадзіўся ў сям’і вышлага з полацкіх сялян прадпрымальніка і дачкі аднаго са слугаў імператарскай сям’і. Скончыў 41-ю працоўную школу ў Петраградзе, з поспехам паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыўшы яго ў 1941 годзе, дзе праслухаў курсы як гістарычнага, так і філалагічнага факультэтаў.
У гады Другой сусветнай вайны знаходзіўся на камсамольскай працы. У 1945—1948 гадах — аспірант акадэміка Б. Д. Грэкава.
У 1948 годзе Уладзімір Цярэнцевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, якая затым стала асновай аднайменнай манаграфіі (1950 г.). Тады ж пачаў працаваць у Інстытуце гісторыі (з 1969 г. Інстытут гісторыі СССР) АН СССР.
У 1959 годзе выйшла яго манаграфія «Утварэнне Літоўскага гаспадарства» (руск.: Образование Литовского государства), на гэту тэму ў 1960 годзе была абаронена доктарская дысертацыя.
Кансультаваў Андрэя Таркоўскага пад час працы першага над фільмам «Андрэй Рублёў».
Працы па гісторыі старажытных дзяржаў на тэрыторыі СССР зрабілі В. Ц. Пашуту заснавальнікам сектару гісторыі старажытных дзяржаў у Інстытуце гісторыі СССР (1969 г.).
З 1970 года — прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута імя. Н. К. Крупскай.
З 1977 года адначасова быў загадчыкам аддзела гісторыі дакапіталістычных фармацыяў у Інстытуце гісторыі пры АН СССР.
У 1977 годзе заснаваў серыю навуковых каментаваных выданняў старажытных рукапісных тэкстаў пра землі і народы, якія засялялі раней Усходнюю Еўропу («Древнейшие источники по истории народов СССР», з 1993 года «Древнейшие источники по истории народов Восточной Европы»).
Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
З 1988 года, пятай гадавіны з дня смерці Уладзіміра Цярэнцевіча Пашуты праводзяцца навуковыя Чытанні яго памяці. Яны атрымалі агульнае найменне «Усходняя Еўропа ў старажытнасці і сярэднявеччы» (руск.: Восточная Европа в древности и средневековье), з 1992 года праводзяцца штогод пад эгідай Расійскага гуманітарнага навуковага фонду, спачатку ў Інстытуце расійскай гісторыі РАН, з 1999 года — у Інстытуце ўсеагульнай гісторыі РАН.
Старшынёй аргкамітэту ў 1988—1995 гадах былі А. П. Навасельцаў і (з 1996 года — А. А. Мельнікава).
Арганізатары канферэнцыі працягнулі навуковую традыцыю Пашуты: даследаванне гісторыі Старажытнай Русі ў шырокім міжнародным кантэксце і ў параўнанні з гісторыяй краін у той жа гістарычны перыяд.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Аўтар шматлікіх прац (15 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў) па гісторыі СССР эпохі феадалізму (гісторыя Расіі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі), крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.