![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Ilja_Jefimowitsch_Repin_001.jpg/640px-Ilja_Jefimowitsch_Repin_001.jpg&w=640&q=50)
Украінскі народны танец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінскі народны танец — традыцыйныя танцы украінцаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Ilja_Jefimowitsch_Repin_001.jpg/640px-Ilja_Jefimowitsch_Repin_001.jpg)
Асноўныя танцавальныя жанры ўкраінскага народнага танца:
- карагод, як адзін з самых старажытных відаў народнага танцавальнага мастацтва, выкананне якога звязана з каляндарнымі абрадамі;
- бытавы танец, да якога адносяцца мяцеліца, гапак, казачок, гуцулкі, каламыйка, кадрыля, полька[1].
Сёння ўкраінскі танец перш за ўсё прадстаўлены тым, што этнографы, фалькларысты і гісторыкі танца называюць «Украінскія народна-сцэнічныя танцы»[крыніца?], якія з’яўляюцца стылізаваным ўяўленнем традыцыйных танцаў і іх характэрных рухаў, харэаграфія якіх ставіцца для канцэртна-танцавальных спектакляў. Гэтая стылізаваная форма мастацтва настолькі прасякнула культуру Украіны, што на сённяшні дзень засталося вельмі мала чыста традыцыйных форм украінскага танца.