Украінскі правапіс 2019 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінскі правапіс 2019 (укр.: Український правопис 2019 року) — актуальная версія ўкраінскага правапісу, падрыхтаваная Нацыянальнай правапіснай камісіяй Украіны. 22 мая 2019 года Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў новую рэдакцыю правапісу[1][2][3], а 30 мая 2019 года гэты дакумент уступіў у сілу.[4]
Склад Украінскай нацыянальнай камісіі, якая рыхтавала праект правапісу, зацверджаны пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 17 чэрвеня 2015 года.
Зараз ідзе пераходны этап па рэалізацыі новай версіі. На гэтым этапе кожная ўстанова самастойна прымае рашэнне аб выкарыстанні новай версіі.[5] Аднак Украінскі цэнтр ацэньвання якасці адукацыі вызначыў 5 гадоў на ўкараненне новых стандартаў у тэсты знешняга незалежнага ацэньвання.[6]
Новая рэдакцыя вярнула да жыцця некаторыя рысы правапісу 1928 г. (так званы харкаўскі правапіс), якія ўваходзілі ва ўкраінскую правапісную традыцыю. Пры гэтым камісія кіравалася разуменнем таго, што моўная практыка ўкраінцаў у другой палове ХХ ст. — пачатак ХХІ ст. ужо стала часткай украінскай арфаграфічнай традыцыі.