Узвышша (часопіс)
часопіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Узвышша (значэнні).
«Узвышша» — літаратурна-мастацкі часопіс («часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі») у 1927—1931 гадах, створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі.
Хуткія факты «Узвышша», Тып ...
«Узвышша» | |
---|---|
| |
Тып | часопіс |
Выдавец | Узвышша і Белдзяржвыдавецтва |
Краіна | |
Заснавана | 1927 |
Спыненне публікацый | 1931 |
Тэматыка | літаратурны часопіс |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск |
![]() |
Закрыць
Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай «Узвышша», а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах[1].