Уладзімір Караткевіч
беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст (1930—1984) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (26 лістапада 1930, Орша — 25 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя[2]. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву[3].
Уладзімір Караткевіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1930(1930-11-26)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1984(1984-07-25)[1] (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Жонка | Валянціна Браніславаўна Караткевіч |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, паэт, настаўнік, пісьменнік, сцэнарыст, празаік |
Гады творчасці | 1951 — 1984 |
Кірунак | гістарычны фікшн[d] |
Жанр | раман, аповесць[d] і гістарычны раман[d] |
Мова твораў | беларуская і руская |
Дэбют | «Тут будет канал», «Якубу Коласу» (1951) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам[4]. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі»[5][6].