Геатэрмальная крыніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геатэрмальная крыніца (грэч. γαία — зямля і θερμ — цяпло, жар) — выхад на паверхню падземных вод, нагрэтых вышэй за 20 °C.[1] Таксама існуе вызначэнне, у адпаведнасці з якім крыніца называецца гарачым, калі мае тэмпературу вышэйшую за сярэднегадавую тэмпературу мясцовасці.[2]
Большасць гарачых крыніц сілкуюцца вадой, якая падаграваецца магматычнымі інтрузіямі ў раёнах актыўнага вулканізму. Аднак не ўсе тэрмальныя крыніцы прывязаны да такіх абласцей, вада таксама можа падагравацца канвектыўнай цыркуляцыяй, калі падземныя воды, якія прасочваюцца ўніз, дасягаюць глыбіні каля кіламетру і больш, дзе парода мае больш высокую тэмпературу з-за геатэрмічнага градыенту зямной кары, які складае каля 30 °C на км першыя 10 км.[3]
Тэрмальныя мінеральныя крыніцы падраздзяляюцца на цёплыя (20-37 °C), ці гарачыя (37-50 °C) і вельмі гарачыя (50-100 °C).[4]