Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны парк Елаўстан, або Елаўстонскі нацыянальны парк (англ.: Yellowstone National Park) — міжнародны біясферны запаведнік, аб'ект Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА, першы ў свеце нацыянальны парк (заснаваны 1 сакавіка 1872). Знаходзіцца ў ЗША, на тэрыторыі штатаў Ваёмінг, Мантана і Айдаха. Парк знакаміты шматлікімі гейзерамі і іншымі геатэрмічнымі аб'ектамі, багатай жывой прыродай, маляўнічымі ландшафтамі. Плошча парку — 898,3 тыс. га.[3]
Нацыянальны парк Елаўстан | |
---|---|
англ.: Yellowstone National Park | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | ЗША, Ваёмінг, Мантана, Айдаха |
Плошча | 8983 км²[1] |
Дата заснавання | 1 сакавіка 1872 года |
Наведвальнасць | 2 870 295[2] (2006) |
Сусветная спадчына | 8 верасня 1978 |
Сайт | nps.gov/yell/inde… (англ.) |
Згодна з археалагічнымі дадзенымі людзі пачалі жыць на тэрыторыі, якую займае парк, 11 000 гадоў таму. Сучасныя даследчыкі ўпершыню з'явіліся ў рэгіёне ў 1805 годзе (удзельнікі экспедыцыі Люіса і Кларка), але да 1860-х гадоў тут не праводзілася гаспадарчая або навуковая дзейнасць. У першыя гады пасля ўзнікнення парку ён знаходзіўся пад кіраваннем арміі ЗША, а ў 1917 годзе ўпраўленне было перададзена створанай за два гады да гэтага Службе нацыянальных паркаў.
На велізарнай тэрыторыі парку знаходзяцца азёры, рэкі, каньёны і пячоры. Возера Елаўстан, адно з самых вялікіх высакагорных азёр у Паўночнай Амерыцы, размешчана ў цэнтры Елаўстонскай кальдэры, самага вялікага супервулкана на кантыненце. Кальдэра лічыцца спячым супервулканам; ён вывяргаўся з велізарнай сілай некалькі разоў за апошнія два мільёны гадоў. Большая частка тэрыторыі парка пакрыта застылай лавай; ў парку знаходзіцца адно з пяці існуючых у свеце гейзерных палёў.
У парку расце каля двух тысяч відаў раслін, сустракаюцца некалькі сотняў відаў млекакормячых, птушак, паўзуноў і рыб, у тым ліку якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Большая частка тэрыторыі пакрытая лесам, меншая - стэпам. Кожны год здараюцца лясныя пажары, а каля траціны ўсіх лясоў выгарэла ў выніку катастрафічных пажараў 1988 года. У парку пракладзена некалькі соцень кіламетраў асфальтавых дарог, па якіх ажыццяўляецца доступ наведвальнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.