Тэкставы файл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэкставы файл — камп’ютарны файл, які змяшчае тэкставыя даныя, звычайна пададзеныя ў выглядзе радкоў.
Тэкставым файлам супрацьпастаўляюцца двайковыя файлы, у якіх змяшчаюцца даныя, не разлічаныя на іх разгляд у якасці тэксту (напрыклад, файлы, якія захоўваюць гук ці відарыс).
У адрозненне ад тэрміна «тэкставы фармат», які апісвае змест даных, тэрмін «тэкставы файл» датычыцца іменна файла і апісвае яго як ёмістасць, што захоўвае такія даныя.