Радковы тып
праграмаванне / From Wikipedia, the free encyclopedia
У праграмаванні, тэкставы радок, або радок (англ. string) — гэта паслядоўнасць знакаў альбо ў форме літарала, альбо ў форме пераменнай. У апошнім выпадку элементы і/альбо даўжыня радка могуць змяняцца, але могуць быць і фіксаванымі (пасля стварэння). Тэкставы радок у асноўным разглядаюць як тып даных, які часта рэалізаваны як масіў байтаў (альбо слоў), і захоўвае паслядоўнасць элементаў, звычайна — знакаў, у нейкай кадзіроўцы. Радок можа азначаць і больш агульныя масівы альбо паслядоўнасці (спісы) і структуры.
У залежнасці ад мовы праграмавання і выбранага тыпу даных, пераменная, аб'яўленая як радок, можа альбо займаць загадзя вызначаны аб'ём памяці пад сваю максімальную даўжыню, альбо займаць памяць дынамічна, тым самым падстройваючыся пад колькасць элементаў.
Калі радок (разам са сваім змесцівам) вызначаны ў непасрэдна зыходным кодзе, яго называюць радковым літаралам.
У фармальных мовах (руск.) (бел., што ўжываюцца ў матэматычнай логіцы і тэарэтычнай інфарматыцы (руск.) (бел., радок — гэта канечная паслядоўнасць знакаў, што належаць мноству, якое называецца алфавітам.