From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэафіл Мацеевіч Марачэўскі (польск.: Teofil Moraczewski; 25 лютага 1790, Уніхоўшчызна, Лідскі павет, Гродзенская губерня — 30 мая 1835, Варшава) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.
Тэафіл Марачэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 лютага 1790 |
||||||
Смерць |
30 мая 1835 (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Марачэўскія[d] | ||||||
Бацька | Мацей Марачэўскі | ||||||
Маці | Ганна з Асоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Паўліна з Сангайлаў[d] | ||||||
Дзеці | Люцыян Марачэўскі[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 25 лютага 1790 года ва Уніхоўшчызне Лідскага павета, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх[1].
Скончыў піярскую школу ў Шчучыне, потым Віленскі ўніверсітэт. У 1812 г. — паручнік 19-га уланскага палка, 17-га пяхотнага палка літоўска-беларускіх войскаў, у 13-м корпусе французскай арміі. Адзначыўся 8 снежня 1813 года ў бітве пад Борнхестам, 10 снежня 1813 — пад Зеештадтам у Даніі. Прадстаўлены да крыжа Дацкага і французскага крыжа Ганаровай Лігі. За ўдзел у вайне супраць Расіі на баку Напалеона маёнтак Уніхоўшчызна (73 душ м. п.) трапіў пад канфіскацыю. У 1815 г. дэмабілізаваўся. У пасведчанні, якое далі Марачэўскага афіцэры 17-га палка ўланаў, было напісана, што ён адзначаўся добрым характарам, добрай службай, мужнасцю і адвагай на працягу трох гадоў (Ловіч, 20.02.1815).
Жыў з сям’ёй і працаваў на гаспадарцы і грамадскіх пасадах. У 1819 г. — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1821 г. у адстаўцы. Падкаморы Лідскага павета ў 1830 годзе.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. у 1821.
Хварэў, прыехаў у Варшаву, дзе памёр і пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.
Кавалер ордэна Святой Ганны[2].
У шлюбе з Паўлінай з Сангайлаў. Дзеці:
Усе запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.