From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыдэ́й (стар.-грэч.: Τυδεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын Айнея Калідонскага і Перыбеі (часам Гіпастрата і Перыбеі або Айнея і Горгі; або Арэса і Перыбеі[2]), бацька Дыямеда.
Гэты герой згадваецца ў «Іліядзе» (4, 375—400; 5, 800—815) і ў Эсхіла ў трагедыі Сямёра супраць Фіваў (Эпісодый 2,380-415). Арганаўт[3]. Паводле версіі Гесіёда, забіў сваіх дзядзькоў: Агрыя, Алкафоя, Мелана, Пілона[4]. Па іншай версіі, выгнаны за забойства сыноў Мелана. Выгнаны, з'ехаў у Аргас да Адраста і ажаніўся з яго дачкой Дэіпілай. На шчыце галава вепрука (па версіі, быў апрануты ў шкуру вепра[5]), або (паводле Эсхіла) на шчыце зоркі і поўны месяц.
Адправіўся ў Фівы з патрабаваннем да Этэокла саступіць царскай улады. Па вяртанні забіў 50 ці 49 воінаў[6]. На Немейскіх гульнях змагаўся ў барацьбе[7]. Адзін з Семярых супраць Фіваў[8], стаяў каля Крэнідскіх варот (або каля Прэтавых[9], або каля Гамалаідскіх[10]).
Паў у ліку семярых пры Фівах. Забіў Меланіпа, калі той яго смяротна параніў, раскалоў яго чэрап і выпіў мозг[11]. Афіна зненавідзела яго і не дала яму лекі, якія выпрасіла ў Зеўса[12].
Магілу Тыдэя паказвалі ў Фівах[13]. Дзеючая асоба трагедыі Феадэкта «Тыдэй»[14].
Дантэ змяшчае яго ў дзявяты круг пекла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.