Валынская вобласць From Wikipedia, the free encyclopedia
Турыйск[1] (укр.: Турійськ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Турыйскага раёна.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку датуецца 1097 годам у Несцераўскім летапісе «Аповесці мінулых гадоў».
У XI—XII стагоддзях мястэчка ўваходзіла ў склад Валынскага, а пасля — Галіцка-Валынскага княства. Затым — у Вялікім Княстве Літоўскім, Каралеўстве Польскім. У 1515 годзе Турыйск быў падораны каралём Жыгімонтам I Старым князю Сангушка. Пазней належаў Любамірскім, Асалінскім і інш. З гістарычных крыніц вядома, што на старым замчышчы яшчэ ў XV стагоддзі быў замак з цэлай сеткай падземных хадоў, спачатку драўляны, а затым каменны.
У 1759 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права ад караля Станіслава Аўгуста па просьбе ўладальніка.
У 1793 годзе Турыйск у складзе Валынскага намесніцтва (з 1795 года — губерні) увайшоў ў Расійскую імперыю, з 1921 года — у складзе Польшчы.
У верасні 1939 года ў мястэчка ўвайшла Чырвоная Армія. 20 студзеня 1940 года Турыйск стаў раённым цэнтрам УССР.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.