аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Тулава — аграгарадок[1] (да 2008 — вёска) у Тулаўскім сельсавеце Віцебскага раёна, у 7 км на ўсход ад Віцебска. Цэнтр сельсавета. Па паўночнай ускраіне аграгарадка працякае рака Віцьба. У 1 км на паўночны ўсход размешчана вадасховішчы Тулава. У Тулава знаходзіцца Камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» (адкрыта 1956 г. як Віцебская сельскагаспадарчая доследная станцыя). На ўсходняй ўскраіне размешчана траса для правядзення спаборніцтваў па мота- і аўтакросе.
Аграгарадок
Тулава
|
Вядома з 1503 г. як цэнтр воласці Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала князёўне Г. Жылінскай[2]. У пачатку XVII ст. ўласнасць князя Я. Агінскага, з 1628 г. — яго жонкі, пасля І. Бялыніцкага-Бірулі. 3 1634 г. дзейнічала Дабравешчанская царква. 3 1772 г., пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце.
У 1-й палове XIX ст. — маёнтак, уласнасць Цеханавецкіх. У сярэдзіне XIX ст. меліся вадзяны млын, вінакурня, 4 карчмы. У 1878 г. у Бабінавіцкай воласці Віцебскага павета. У пачатку XX ст. фальварак Тулава належаў А. Гяцэвічу і ўключаў ў сябе 3 двары і 27 жыхароў, засценак Тулава (15 жыхароў і 1 двор) — Яцкевічу.
3 20 жніўня 1924 г. Тулава ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага раёна. У 1941 г. у весцы 103 двары. У верасні—снежні 1941 г. каля вёскі ў Ілаўскім (Тулаўскім) яры нямецкія акупанты расстралялі яўрэйскае насельніцтва горада (да 20 тыс. чал.). У лютым 1944 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 102 двары, загубілі 13 жыхароў, 13 чалавек вывезлі ў Германію. 3 16 верасня 1954 г. Тулава ў Бабініцкім сельсавеце.
3 26 красавіка 1991 г. — цэнтр асобнага сельсавета. У 2011 г. частка аграгарадка (Тулава-2) увайшла ў склад горада.
У аграгарадку дзейнічае Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці, бібліятэка, дашкольная ўстанова, фельчэрска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі «Белпошта».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.