From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыятлон — адзін з відаў спартыўнага мнагабор'я, які складаецца з трох дысцыплін. Найбольш распаўсюджаныя віды спорту, якія ўключае трыятлон — плаванне, веласіпедны спорт і бег. Назва паходзіць ад грэчаскага τρεις (тры) і αθλος (спаборніцтва)[1].
Дыстанцыі ў трыятлоне таксама могуць вар'іравацца. Паводле Міжнароднага трыятлоннага саюза, міжнародная спрынтарская дыстанцыя складаецца з воднага адрэзку даўжынёй 750 м, велагонкі на 20 км і бегу на 5 км; сярэдняя (або стандартная) дыстанцыя адпаведна 1,5 км, 40 км і 10 км; доўгая дыстанцыя — 1,9 км/90 км/21,1 км; ультрадоўгая — 3,9 км/180 км/ і марафонская дыстанцыя (42,2 км).
Паміж першай і другой, а таксама другой і трэцяй часткамі дыстанцыі ствараюцца пераходныя зоны, дзе размяшчаюцца веласіпеды, спартыўная форма і іншае абсталяванне, неабходнае для працягу спаборніцтва. Час, праведзены ў пераходных зонах, таксама ўключаецца ў агульны час дыстанцыі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.