![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Chapel_of_Mus%25C3%25A9e_d%2527Unterlinden_with_Isenheim_altarpiece.jpg/640px-Chapel_of_Mus%25C3%25A9e_d%2527Unterlinden_with_Isenheim_altarpiece.jpg&w=640&q=50)
Трыпціх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыпціх[1][2][3][4][5] — твор мастацтва, які складаецца з трох карцін, або ж іншых графічных аб'ектаў, аб'яднаных супольнай ідэяй. Твор падзяляецца на тры секцыі ці тры разьбяныя панэлі, якія вісяць разам ці побач. Трыпціх з'яўляецца разнавіднасцю поліпціха, што абазначае твор з мноства панэляў або карцін. Сярэдні твор як правіла найбольшы, а па баках размяшчаюцца дзве меншыя, хоць складнікі трыпціха працы звычайна роўныя па памерах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Chapel_of_Mus%C3%A9e_d%27Unterlinden_with_Isenheim_altarpiece.jpg/640px-Chapel_of_Mus%C3%A9e_d%27Unterlinden_with_Isenheim_altarpiece.jpg)
Нягледзячы на тое, што корань слова паходзіць ад старажытнагрэчаскага «triptychos», слова паўстала ў Сярэднія стагоддзі ад старажытнарымскай назвы таблічкі для пісьма, якая мела дзве навясныя панэлі, якія прымыкалі да цэнтральнай. Слова таксама магло выкарыстоўвацца для абазначэння ювелірнай падвескі.