From Wikipedia, the free encyclopedia
Тру́савічы[1] (трансліт.: Trusavičy, руск.: Трусовичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета. Недалёка ад вёскі пачынаецца рака Канатопка.
Вёска
Трусавічы
|
Да 14 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Калачоўскага сельсавета[2].
Да другой паловы XIX ст. Трусевічы — адзін з дзевяці фальваркаў маёнтка Арамовічаў у Бясядах. У канцы стагоддзя атрымаў у спадчыну старэйшы сын Сігізмунда Чаховіча Мечыслаў, які пабудаваў сядзібу ў простых эклектычных формах. У яе планіроўцы выяўляюцца матывы бацькоўскай сядзібы ў Бясядах, візуальныя сувязі з навакольным асяроддзем.
Сядзібны дом згарэў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У ім размяшчалася пагранічная застава. Не захаваліся карпусы спіртзавода і другія будынкі сядзібы. Засталася толькі арыгінальная лядоўня, пабудаваная з бутавага каменя. Каменем выкладзены і скляпеністая столь. У гады вайны выкарыстоўвалася партызанамі для выпечкі хлеба.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.