Трубаправодны транспарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трубаправодны транспарт — транспарціроўка па трубах сыравіны (вадкасцей ці газаў) і прадуктаў (любых хімічна стабільных рэчываў, якія магчыма перамяшчаць па трубаправодах)[1]. Актыўнае развіццё трубаправоднага транспарту ў Расіі пачалося ў канцы 1960-х гадоў. Па стане на канец 2012 года працягласць магістральных трубаправодаў (па дадзеных Расстата) склала 250 тыс. км, у тым ліку газаправодаў 175 тыс. км, нафтаправодаў 55 тыс. км і нафтапрадуктаў 20 тыс. км[2].