падкаморы новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Траян Вайніловіч (пам. 1675) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Траян Вайніловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Каменскі[d] | ||||||
Пераемнік | Людвік Казімір Вайніловіч | ||||||
Смерць | 1675 | ||||||
Род | Вайніловічы | ||||||
Бацька | Стэфан Вайніловіч[d] | ||||||
Жонка | Юстына з Палубінскіх[d][1] | ||||||
Бітвы |
Паходзіў са шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Сын Стэфана Вайніловіча (памёр да 1623 г.), падстолія слонімскага і заснавальніка барышынскай лініі. Меў брата Тамаша.
Быў падчашым новагародскім з 1648 года, войскім у 1654 годзе і падкаморым з 1673 года. Адзначыўся пры абароне Ляхавіцкага замка ад расійскіх войск у 1660 годзе.
У 1653 г. набыў маёнтак Барышын ад Аляксандра Шэмета, ад якога паходзіць назва лініі Вайніловічаў.
Меў значны ўплыў у Новагародскім ваяводстве, нават князь Багуслаў Радзівіл прасіў яго аб падтрымцы ўласных спраў на ваяводскім сойміку у 1666 г.
Памёр у 1675 годзе.
Каля 1652 года ў шлюбе з Юстынай, дачкой Станіслава Палубінскага, харужага і падкаморыя слонімскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.