Трахіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трахіт (грэч. trachys — «шурпаты, няроўны») — эфузіўная сярэдняя горная парода шчолачнага шэрагу (SiO2 52—65 %). Галоўным кампанентам з'яўляецца каліевы палявы шпат, які пераважае над кіслым плагіяклазам; з цёмнаколерных мінералаў прысутнічаюць у невялікай колькасці біятыт, а таксама амфібол і піраксен.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Mineraly.sk_-_trachyt.jpg/320px-Mineraly.sk_-_trachyt.jpg)
Колер — шаравата-белы, шэры, ружовы, жоўты або карычняваты. Структура — парфіравая, скрытакрыштлічная. Тэкстура — сітаватая, флюідальная. Удзельная вага 2,5 г/см³.
Форма залягання — патокі, купалы, шчытападобнай вулканы, невялікія гіпабісальня інтрузіі і дайкі.