серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
«Транзіт Венеры» (фр.: Passage de Vénus) — серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе . Хронафатаграфічная серыя з 48 здымкаў была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера»[3][4].
Транзіт Венеры | |
---|---|
фр.: Passage de Venus | |
Жанр | дакументальны фільм, мультфільм і нямое кіно |
Рэжысёр | |
Працягласць | 5 с[2] |
Краіна | |
Год | 9 снежня 1874[1] |
IMDb | ID 3155794 |
«Транзіт Венеры» з’яўляецца самым старым фільмам у буйнейшай базе даных пра кінематограф у інтэрнэце — Internet Movie Database[5].
Французскі астраном П’ер Жансэн найболей вядомы тым, што ў 1868 годзе падчас назіранняў поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі пры дапамозе спектраскопа ў спектры сонечнага выпраменьвання (незалежна ад Джозефа Лок’ера ) выявіў новую ярка-жоўтую спектральную лінію, якую нельга было аднесці ні да аднаго з вядомых да таго часу хімічных элементаў. Пасля гэтаму новаадкрытаму элементу было дадзена імя гелій.[6] Пазней Жансэн стаў дырэктарам Медонскай абсерваторыі і актыўна ўжываў для астранамічных назіранняў фатаграфію, якую ён называў «зрокам вучонага».
Для сваіх даследаванняў Жансэн выкарыстоўваў фатаграфічны рэвальвер (фр.: Revolver astronomique), які быў створаны пры дапамозе французскага вынаходніка Антуана Рэдзье (фр.: Antoine Redier).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.