Тасеева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тасе́ева (руск.: Тасе́ева[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскі краі, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Тасеева | |
---|---|
руск. Тасеева | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 116 км |
Басейн | 128 000 км² |
Расход вады | 752 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Чуна і Біруса |
• Каардынаты | 57°43′19″ пн. ш. 95°25′17″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ангара |
• Каардынаты | 58°05′54″ пн. ш. 93°59′23″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ангара → Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
Код у ДВР | 16010200312116200026536 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 116 км (разам з ракой Чуна — 1319 км)[1]. Плошча вадазбору 128 00 км². Сярэдні расход вады 740 м³/с (752 м³/с у ніжнім цячэнні[2]). Утвараецца зліццём рэк Чуна (Уда) і Біруса. Працякае па паўднёва-заходняй ускраіне Сярэднесібірскага пласкагор’я. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. Вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — першай палове мая. Рака суднаходная на 15 км, ад вусця да вёскі Кандакі[3]. Сплаўная.
Прытокі: Уда (Чуна), Шуктукан, Жыткулей, Брызгун, Дуракова, Вялікая Радзіма, Рыжкова, Малая Рыжкова, Падкаменная, Баярская, Чысцякова, Шышына, Нікольская, Кузьміна, Лугавая, Малая Слюцая, Сярэдні і інш.[3]