Тамініемі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамініемі (фінск.: Tamminiemi) — першапачаткова рэзідэнцыя прэзідэнта Фінляндыі, а цяпер музей Урха Кеканена, размешчаны ў Хельсінкі ў раёне Меілахты. Тамініемі з’яўлялася афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Фінляндыі з 1940 па 1981 год. Пасля сыходу Урха Кеканена з пасады прэзідэнта па стане здароўя ў 1981 годзе, калі яму ўжо споўніўся 81 год, яму было прадастаўлена права застацца жыць у Тамініемі. Тамініемі стала яго асабістым «службовым» домам. Пасля смерці Кеканена ў 1986 годзе ў Тамініемі арганізавалі дом-музей, які дэманструе гісторыю жыцця Кеканена ў святле ўсёй найноўшай гісторыі Фінляндыі. Спадчыннікі Кеканена перадалі ў дар музею яго асабістыя рэчы.
Хуткія факты Тамініемі, Краіна ...
Славутасць | |
Тамініемі | |
---|---|
60°11′22″ пн. ш. 24°52′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Архітэктар | Sigurd Frosterus[d][1][4] і Gustaf Strengell[d][1][4] |
Дата заснавання | 1904[4][5], 1903[1] і 11 чэрвеня 1903[4] |
Сайт |
kansallismuseo.fi/… (фін.) kansallismuseo.fi/… (англ.) kansallismuseo.fi/… (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць