From Wikipedia, the free encyclopedia
Петро́гліфы археалагі́чнага ландша́фту Тамгалы́ (Танбалы́) — адзін з найбольш старажытных і яркіх помнікаў наскальнага мастацтва Сямірэчча, з 2004 года з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут у канцы 1950-х гадоў было выяўлена свяцілішча з вялікай колькасцю наскальных малюнкаў, яго вывучэнне пачалося ў 1970-1980-я гады. Урочышча Тамгалы размешчана ў 170 км на паўночны захад ад горада Алма-Аты ў гарах Анракай.
Петрогліфы археалагічнага ландшафту Тамгалы* | |
---|---|
Petroglyphs within the Archaeological Landscape of Tamgaly** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Казахстан |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii |
Спасылка | 1145 |
Рэгіён*** | Азіяцка-Ціхаакіянскі |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2004 (28-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Большасць петрогліфаў размешчана ў ніжняй частцы галоўнай цясніны і ў прылеглай да яе з захаду бакавой цясніне, а таксама ў 7 саях, размешчаных на паўночны захад ад асноўнай цясніны. Агульная колькасць малюнкаў у галоўнай цясніне — каля 2000. Усе яны ўмоўна падзеленыя на 7 груп. Адлік груп ідзе ад вусця цясніны[1].
Сустракаюцца выявы сонцагаловых божастваў, пераадзетых, воінаў-паліцаносцаў, шлюбных пар, парадзіх, а таксама шматфігурныя кампазіцыі з выявамі людзей і жывёл, сцэны палявання на жывёл і сцэны ахвярапрынашэння быкоў. Сюжэты з выявамі калясніц сустракаюцца рэдка. Вядомы шматлікія салярныя знакі[1].
Большая частка петрогліфаў адносіцца да эпохі бронзы. Малюнкі, выкананыя ў сакскім «звярыным» стылі, размешчаны ў асноўным асобна ад больш старажытных петрогліфаў, але ў некаторых выпадках дапаўняюць ці нават перакрываюць іх. Сярэдневяковыя наскальныя малюнкі выбітыя на сопках вакол цясніны і ў прылеглых бязводных саях[1]. Цэнтральны комплекс вылучаецца найбольшай канцэнтрацыяй петрогліфаў і, як мяркуецца, алтароў, што паказвае на магчымае цырыманіяльнае прызначэнне гэтага месца для ахвярапрынашэнняў[2].
Акрамя петрогліфаў у Тамгалы выяўлена вялікая колькасць старажытных пахаванняў: каменныя скрыні-цысты сярэдняга і позняга бронзавага веку, курганы з зямлі і камянёў перыяду ад ранняга жалезнага веку да цяперашняга часу[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.