![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/International-Military-Tribunal-Far-East-11-Judges-July-29-1946.jpg/640px-International-Military-Tribunal-Far-East-11-Judges-July-29-1946.jpg&w=640&q=50)
Такійскі працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Такі́йскі працэ́с[1] — судовае пасяджэнне над японскімі ваеннымі злачынцамі, які праходзіў у Токіа з 3 мая 1946 года па 12 лістапада 1948 года.
У трыбунале былі прадстаўлены 11 дзяржаў: СССР, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада, Францыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Індыя і Філіпіны. У ходзе працэсу было праведзена 818 адкрытых судовых пасяджэнняў і 131 пасяджэнне ў судзейскім пакоі; трыбунал прыняў 4356 дакументальных доказаў і 1194 сведкавыя паказанні (з якіх 419 былі заслуханыя непасрэдна трыбуналам).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/IMTFE.jpg/320px-IMTFE.jpg)
Усяго было 29 абвінавачаных. Ёсукэ Мацуока (міністр замежных спраў) і адмірал Осамі Нагана памерлі падчас суда ад натуральных прычын. Сюмэй Акава (філосаф, ідэолаг японскага мілітарызму) быў прызнаны несвадомым і выключаны з ліку падсудных. Каноэ Фумімара (прэм’ер-міністр Японіі ў 1937—1939 і 1940—1941 гадах) пакончыў з сабой напярэдадні арышту, прыняўшы яд.
Сямёра абвінавачаных былі асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне і пакараны 23 снежня 1948 года ў двары турмы Сугама ў Токіа. Шаснаццаць абвінавачаных былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне; трое (Каіса, Сіраторы і Умэдзу) памерлі ў турме, астатнія трынаццаць былі памілаваныя ў 1955 годзе. Да дваццаці гадоў зняволення быў асуджаны Сігэноры Тога — міністр замежных спраў і міністр па справах Вялікай Усходняй Азіі; памёр у турме ў 1949 годзе. Да сямі гадоў зняволення быў прысуджаны Мамору Сігэміцу — пасол у СССР; у 1950 годзе ён быў памілаваны і пасля стаў міністрам замежных спраў.