Таварыства мёртвых паэтаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Таварыства мёртвых паэтаў» (англ.: Dead Poets Society) — амерыканскі камедыйна-драматычны фільм 1989 года рэжысёра Пітэра Уіра па сцэнарыі Тома Шульмана[en]. Галоўныя ролі выканалі Робін Уільямс, Роберт Шон Леанард, Ітан Хоўк[en], Джош Чарльз[en], Гейл Хэнсен[en], Дылан Касман[en], Алелан Руджэра[en], Джэймс Уотэрстан[en][15].
Таварыства мёртвых паэтаў![]() | |
---|---|
англ.: Dead Poets Society | |
Жанр | гісторыя сталення[d], драматычны фільм[1][2][…] і моладзевы фільм[d][3][4] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Touchstone Pictures[d] |
Працягласць | 123 хв. |
Бюджэт | 16 400 000 $ |
Зборы | 235 860 116 $[9] і 95 860 116 $[10] |
Краіна | |
Мова | англійская[11] |
Год | 2 чэрвеня 1989[12], 12 студзеня 1990[13], 25 студзеня 1990[14] і 1989 |
IMDb | ID 0097165 |
У прэстыжную школу для юнакоў прыходзіць новы выкладчык літаратуры Джон Кітынг. Будучыя бізнесмены, палітыкі і юрысты на першым жа ўроку разумеюць, што ў іх ніколі не было такога настаўніка. Кітынг не зважае на вучэбны план ці традыцыі школы, але вучыць хлопцаў самастойнаму мысленню і зачароўвае іх сваёй любоўю да паэзіі. І вось ужо ў пячоры недалёка ад школы збіраецца Таварыства мёртвых паэтаў — група старшакласнікаў, якія з захапленнем чытаюць адзін аднаму вершы і шукаюць свой шлях у жыцці.
Сусветная прэм’ера «Таварыства мёртвых паэтаў» адбылася 2 чэрвеня 1989 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Кінастужка мела фінансавы поспех, сабраўшы ў сусветным пракаце 235.9 млн долараў пры бюджэце ў 16.4 млн. Фільм атрымаў прызнанне сярод гледачоў і крытыкаў і быў удастоены шэрагу значных ўзнагарод, сярод якіх прэмія «Оскар» за Найлепшы арыгінальны сцэнарый, прэмія «BAFTA» за Найлепшы фільм і Найлепшую арыгінальную музыку, прэмія «Сезар» за Найлепшы замежны фільм, 4 намінацыі на «Залаты глобус».