Табліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таблі́ца[1][2] (ад лац.: tabula — дошка) — спосаб перадачы зместу, які палягае ў арганізацыі структуры даных, у якой асобныя элементы змешчаны ў ячэйкі, кожнай з каторых супастаўлена пара значэнняў — нумар радка і нумар калонкі (слупка). Такім чынам, усталёўваецца адмысловая сувязь паміж элементамі, прыналежнымі аднаму слупку ці аднаму радку.
- Табліца памнажэння — табліца Піфагора.
- Табліца вытворных — спіс матэматычных формул для вылічэння вытворных.
- Табліца Мендзялеева — перыядычная сістэма элементаў.
- Хэш-табліца — структура даных, якая асацыіруе ключы са значэннямі.
- Каскадная табліца стыляў — CSS (англ. Cascading Style Sheets).
- Табліца маршрутызацыі — найпрасцейшая форма правіл маршрутызацыі.
- Сімплекс-табліца — табліца для рашэння задачы лінейнай аптымізацыі сімплекс-метадам.
- Табліца ў рэляцыйных базах даных — структура даных, якая захоўвае набор аднатыповых запісаў.
- Электронная табліца — арганізацыя даных і формул для апрацоўкі таблічным працэсарам; часта сам таблічны працэсар называюць электроннай табліцай.