Сінайскі кодэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінайскі кодэкс (Codex Sinaiticus), або 01 (Gregory-Aland) — адзін з найстарэйшых і самых галоўных рукапісаў Новага Запавету і Старога Запавету, напісаны на старажытнагрэчаскай мове (дыялект Койне), датуецца пачаткам 4 ст.. Большая частка кодэкса захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Additional Manuscripts 43725) ў Лондане[1].