Сімуля́кр (ад лац.: simulacrum — падабенства, копія) — ключавы тэрмін постмадэрнісцкай філасофіі, які азначае адлюстраванне, копію таго, чаго насамрэч не існуе. Сёння гэта паняцце разумеюць як культурнае або палітычнае ўтварэнне, што капіруе форму зыходнага ўзору. Сімулякр можа тычыцца якіх заўгодна рэчаў і сэнсаў.

Гісторыя

Паходжанне

Паняцце «сімулякр» упершыню ўжыў Платон[1]. Для яго гэта — копія копій, якая з’яўляецца скажэннем свайго прататыпа. Сімулякр не мае анталагічнага статусу, а таму яго асуджаюць як падробку. Сімуляцыя ўяўлялася Платонам як бесперапынны працэс, дзе кожны сімулякр стварае групу новых.

Постмадэрнісцкая інтэрпрэтацыя

Тэрмін «сімулякр», якім раней абазначалі проста копію, увёў у філасофію постмадэрнізму Жан Бадрыяр[2]. Даследчык апісвае гэтую з’яву, як «рэальнасць, якая хавае той факт, што яе няма». Раней (пачынаючы з лацінскіх перакладаў Платона) яно азначала проста адлюстраванне, карцінку, рэпрэзентацыю. Напрыклад, фотаздымак — сімулякр той рэальнасці, якая на ім адлюстравана. Не абавязкова дакладнае адлюстраванне, як на фотаздымку: карціны, малюнкі на пяску, пераказ рэальнай гісторыі сваімі словамі — усё гэта сімулякры.

Платон[1] бачыць дзве стадыі адлюстравання: праўдзівае адлюстраванне і наўмысна скажонае. Бадрыяр вылучае пяць[2]:

  1. Простае адлюстраванне рэальнасці.
  2. Скажэнне рэальнасці.
  3. Маскіроўка адсутнасці рэальнасці.
  4. Уяўная рэальнасць.
  5. Сімулякр, які ўвогуле не тычыцца рэальнасці і зацыклены на сабе.

Як піша Уладзімір Коўчак: «Сімулякр — знак, які набыў сваё ўласнае быццё, а таму сутнасна перастаў быць знакам. Ён прыводзіць да рэканструкцыі суб’екта ў прасторы сацыяльных камунікацый: суб’ект зліваецца з сімулякрам, згортваецца ў свой уласны сімулякр і (хаця матэрыяльна знаходзіцца ў каардынатах рэальнасці) не з’яўляецца актыўна прысутным у рэальнасці, а сваю актыўнасць выдаткоўвае на сімуляцыю актыўнасці»[3].

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.