Сярэбраны кодэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Codex Argenteus (бел.: «Сярэбраная кніга»), ці Сярэбраны кодэкс — рукапіс VI стагоддзя, які змяшчаў выкананы ў IV стагоддзі біскупам Вульфілам[ru] пераклад Бібліі на гоцкую мову. З 336 арыгінальных аркушаў захавалася 188, уключаючы шпаерскі фрагмент, выяўлены ў 1970 годзе. Частка рукапісу знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі бібліятэкі Carolina Rediviva[en] ў Упсале (Швецыя)[1].
У 2011 годзе ЮНЕСКА ўключыла рукапіс у рэестр «Памяць свету»[2].